УКЛ / ВЫКЛ: МАЛЮНКІ: ШРЫФТ: A A A ФОН: К К К К

ГОМЕЛЬСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ЛЕСАГАСПАДАРЧАЕ АБ'ЯДНАННЕ

афіцыйны сайт

ГОМЕЛЬСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ЛЕСАГАСПАДАРЧАЕ АБ'ЯДНАННЕ

афіцыйны сайт

МЕНЮ

Гомельскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне з'яўляецца аб'яднаннем дзяржаўных юрыдычных асоб. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і заснавальнікам аб'яднання з'яўляецца Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

У склад Гомельскага ДВЛГА на правах юрыдычных асоб уваходзіць 21 лесагаспадарчая ўстанова (лясгасы), якія, у сваю чаргу, складаюцца з 178 лясніцтваў, 684 майстэрскіх участкаў і 1651 лясных абыходаў. Усяго ў аб'яднанні працуе больш за 7 тысяч чалавек. Колькасць работнікаў дзяржаўнай лясной аховы складае больш за 3 тысячы чалавек. У вядзенні Гомельскага ДВЛГА знаходзіцца 80% лясоў вобласці.

Аб'яднанне створана для ажыццяўлення агульнага кіравання дзейнасцю, каардынацыі дзейнасці і прадстаўлення інтарэсаў удзельнікаў. Асноўнай задачай аб'яднання з'яўляецца забеспячэнне высокапрафесійнага, якаснага вядзення лясной гаспадаркі, накіраванага на рэалізацыю яго галоўных функцый.

Вядзенне лясной гаспадаркі павінна забяспечваць:

  • захаванне і ўзмацненне асяроддзеўтвараючых , водаахоўных, ахоўных, санітарна-гігіенічных, аздараўленчых і іншых карысных прыродных уласцівасцяў лясоў у інтарэсах аховы здароўя чалавека і паляпшэння стану навакольнага асяроддзя;
  • шматмэтавае, навукова абгрунтаванае, бесперапыннае, невычэрпнае і рацыянальнае карыстанне лесам для задавальнення патрэб галін эканомікі, юрыдычных і фізічных асоб у драўніне, іншай лясной прадукцыі і прыродных карысных уласцівасцяў лесу.
  • вытворчасць, паляпшэнне пароднага складу і якасці лясоў, павышэнне іх прадуктыўнасці, ахову і абарону лясоў;
  • рацыянальнае выкарыстанне зямель ляснога фонду;
  • павышэнне эфектыўнасці вядзення лясной гаспадаркі на аснове адзінай тэхнічнай палітыкі, выкарыстання дасягненняў навукі, тэхнікі і перадавога вопыту;
  • захаванне генафонду, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці лясоў;
  • захаванне аб'ектаў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.
© 2024. Гомельскае ДВЛГА.